2011-06-21 14:40:05

Кардынал Пэлл: эўтаназія гэта перамога страху над мужнасцю


RealAudioMP3 Мітрапаліт Сіднэя, кардынал Джордж Пэлл скіраваў спецыяльны пастырскі ліст да вернікаў, у якім сцвярджае, што закон, які дазваляе эўтаназію гэта “вельмі слізкі шлях”. Іерарх адзначае, што права, якое дазваляе добраахвотную эўтаназію ці “забойства з літасці” хутка пераўтвараецца ў эўтаназію супраць волі пацыента.

Мітрапаліт звярнуў увагу на тое, што секулярызм мае вялікі ўплыў на жыццё аўтралійскага грамадства. Гэта асабліва бачна ў СМІ і ў культуры. Іерарх ў гэтым кантэксце падкрэсліў важную ролю католікаў дактароў, медсёстраў, бацькоў, настаўнікаў і святароў, заданнем якіх з’яўляецца тлумачыць людзям пытанні, што тычацца такіх з’яваў як аборт ці кланаванне чалавека.

Кардынал падкрэсліў у сваім звароце, што забойства паміраючага чалавека, які просіць скараціць свае пакуты, гэта перамога страху і прагматызма над мужнасцю. “Мы павінны звярнуцца да маральных прынцыпаў, якіх нельга адмаўляць, і якія ўвасобленыя ў натуральным праве і якія падцвердзіў сам Хрыстус і Яго дзесяць запаведзяў”, - сказаў мітрапаліт Сіднэя.








All the contents on this site are copyrighted ©.