2011-06-21 14:30:46

Дні малітвы за загінуўшых бежанцаў


RealAudioMP3 Дзень памяці бежанцаў, якія загінулі падчас падарожжа ў Еўропу, прапанавала адзначаць з 20 па 26 чэрвеня хрысціянская экуменічная арганізацыя Канферэнцыя еўрапейскіх Цэркваў. Яшчэ ў 2009 г. арганізацыя апублікавала зварот у якім гаварылася, што “як Цэрквы Еўропы у сваіх малітвах мы абяцаем памятаць аб тых, хто загінуў падчас падарожжа ў пошуку годнага жыцця. З гэтай нагоды мы прапануем устанавіць штогадовы дзень малітвы у іх інтэнцыі”.

Гэту ініцыятыву падтрымалі шматлікія еўрапейскія Цэрквы і асацыяцыі па абароне правоў чалавека. 26 чэрвеня яны адзначаць памяць загінуўшых бежанцаў перад якімі Еўрапейскі Саюз закрыў свае межы. “ Гэтае закрыццё межаў і пагадненні паміж краінамі адносна прымусовага вяртаяння бежанцаў з тэрыторыі сваіх краін з’яўляецца парушэннем правоў чалавека”, адзначаецца ў дакуменце.

Падчас сустрэчы Цэрквы будуць маліцца за невядомых загінуўшых у моры ці пустыні. “Іх крык, што быў непачуты людзьмі, будзе занесены да Бога”, - гаворыцца ў паведамленні. “Тое, што адбываецца на мяжы Еўрапейскага Саюза, далёка ад вачэй грамадскасці і без ніякага кантролю, павінна быць вядома ўсім. Палітыкам мы нагадаем, што яны павінны прыняць эфектыўныя меры па абароне людзей і правоў чалавека”, - адзначаюць ініцыятары дня малітвы.

Ініцыятыву малітвы за загінуўшых бежанцаў падтрымалі таксама Цэрквы і асацыяцыі, якія займаюцца абаронай правоў чалавека ў ЗША, дзе на мяжы з Мексікай штогод гіне шмат эмігрантаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.