2011-06-21 14:13:58

Ганконг: дэманстрацыя ў абарону кітайскіх святароў


RealAudioMP3 29 чэрвеня, ў свята Святых апосталаў Пятра і Паўла, католікі Ганконга арганізуюць дэмантрацыю, падчас якой будуць патрабаваць вызвалення кітайскіх біскупаў і святароў, што знаходзяцца ў турмах. Св. Імшу у гэтай інтэнцыі будзе цэлебраваць біскуп Ганконга на пенсіі, кардынал Зэн Зэ-Кюм. Пасля Эўхарыстыі вернікі прыйдуць да будынку Кітайскага Бюро па адносінах з Ганконгам і будуць патрабаваць вызвалення ўсіх зняволеных біскупаў і святароў.

Агенцтва “Asia news” адзначае, што пераследаванні і катаванні духавенства з’яўляецца частым метадам, які кітайскі рэжым ужывае адносна біскупаў і святароў, што не згаджаюцца падпарадкавацца Патрыятычнаму Касцёлу Кітая. З сярэдзіны лютага ўмовы для католікаў у Кітае сталі больш жорсткімі з нагоды страху уладаў, перад пратэстамі падобнымі да арабскай “вясны народаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.