2011-06-21 14:54:57

Брусэль: Еўрапейская дамова аб вольнай нядзелі


RealAudioMP3 Прадстаўнікі Касцёла, прафсаюзаў і працоўных аб’яднанняў заключылі 20 чэрвеня “Еўрапейскую дамову аб свабоднай нядзелі”, якая тычыцца справядлівых правоў аб умовах працы.

“Вячэрняя і начная праца, выхадныя, гарантаваныя законам і нядзелі, як правіла, выключаны з працоўнага часу, - гаворыцца ў заяве. Нагадваецца, што даследаванні паказваюць, што нестандартны працоўны рэжым мае сур’ёзныя негатыўныя наступствы для здароўя і бяспекі працаўнікоў.

У дакуменце таксама падкрэсліваецца, што толькі добра абаронены, агульны для ўсіх вольны ад працы дзень дазваляе ўсебаковы удзел ў культурным, спартыўным, грамадскім і рэлігійным жыцці. “Нядзеля дае магчымасць правесці час у сям’і. Нерэгулярны рэжым працы робіць цяжкім, а часам нават немагчымым удзел у сапраўдным сямейным жыцці, што не дазваляе чалавеку выконваць свае абавязкі у адносінах да дзяцей і іншых членаў сям’і”, - пішуць аўтары дамовы.

“Еўрапейская дамова аб вольнай нядзелі”, патрабуе ад еўрапейскіх інстытутаў неабходную абарону нядзелі, як агульнага выхаднога дня ў Еўрапейскім Саюзе.
У распрацоўцы дакумента прынялі ўдзел каля 100 прафсаюзаў, Каталіцкі Касцёл на чале з Камісіяй епіскапату Еўрапейскага Саюза, а таксама прадстаўнікі аб’яднання каталіцкіх сем’яў з еўрапейскіх краін.








All the contents on this site are copyrighted ©.