2011-06-21 16:52:44

Англіканскія іерархі заклікаюць да барацьбы са спекуляцыяй ў сферы сельскай гаспадаркі


RealAudioMP3 Да жалезнага кантролю над спекулянтамі “з-за якіх у свеце галадаюць міліёны людзей”, заклікаюць лідэры Анліканскага Саюза, сярод якіх арцыбіскуп Брысбана і прымас Аўстраліі Філіп Аспінал і старшыня англіканскай супольнасці Канады Фрэд Хільц. Аб гэтым іерархі кажыць у сваім звароце апублікаваным з нагоды маючай адбыцца ў Парыжы 22-23 чэрвеня сустрэчы міністраў сельскіх гаспадарак краін “Вялікай дваццаткі”. Маецца на увазе сустрэча, на якой паміж іншым будзе абмяркоўвацца пытанне павышэння коштаў на сельскагаспадарчыя прадукты, што прывядзе ў будучыні да яшчэ большага абяднення людзей, якія жывуць у краінах бедных і перажываючых цяжкія сацыяльныя патрасенні.

На працягу апошніх дванаццаці гадоў, згодна з дакументам прадстаўленым Арганізацыяй па супрацоўніцтву і эканамічнаму развіццю і FAO (Арганізацыяй ААН па прадуктовых і сельскагаспадарчых праблемах), кошты на прадукты дасягнулі новага негатыўнага рэкорда, і чакаецца што ў будучыні яны будуць расці. Усё гэта робіць вельмі складаным жыццё 925 млн. чалавек, якія пакутуюць ад голада.

У лісце англіканскіх іерархаў падкрэсліваецца, што кантроль над спекуляцыяй у сферы гандлю сельскагаспадарчымі прадуктамі павінен стаць важным заданнем для урадаў багатых краін. Адначасова звяртаецца ўвага на недахоп інфармацыі аб гэтай праблеме. “Недахоп інфармацыі спрыяе павышэнню коштаў і росту спекуляцыі”, адзначаюць англіканскія лідэры.

Іерархі таксама звяртаюць увагу на праблему працы жанчын, якія часта становяцца ахвярамі рабскага выкарыстання. У пасланні прапаноўваецца шэраг магчымых вырашэнняў праблемы сялянаў і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.