2011-06-20 10:08:52

Францыя: беатыфікацыя сястры Маргарыты Рутан


RealAudioMP3 19 чэрвеня ў французскім Даксе адбылася беатыфікацыя сястры Маргарыты Рутан, законніцы з кангрэгацыі сясцёр дачок Міласэрнай любові св. Вінцэнта дэ Паолі, мучаніцы. Урачыстую беатыфікацыйную Імшу ўзначаліў кардынал Анджэла Амато, прэфект Кангрэгацыі па Кананізацыі па справах Кананізацыі.

У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх расказаў, што сястра Маргарыта Рутан, на працягу 37 гадоў, аж да самай смерці служыла бедным у шматлікіх бальніцах Францыі. У 1773 г. будучая благаслаўлёна была прызначана на працу ў Дакс, дзе як настаяцельніца манаскага ордэну служыла з стараннасцю і прафесійнасцю хворым, бедным і сваім законным сёстрам.

“Падчас Францускай рэвалюцыі, 1792 г. дзейнасць сясцёр Міласэрнай Любові была забаронена. Сястра Маргарыта, якая была настаяцельніцай, была арыштавана ў 1793 г. Яна была заключана ў турму і пасля двух судовых працэсаў, на якіх ёй не далі магчымасці абараняцца, была казнена 9 красавіка 1974 г. Абвінавачванні былі надуманымі і даволі агульнымі, а менавіта законніцу абвінавачвалі ў сабатажы рэвалюцыі. На самой справе сястра Маргарыта адмовілася падпісываць антыкаталіцкую і антыкасцёльную дэкларацыю, а таксама адмовілася, як настаяцельніца, падпарадкоўвацца новаму настаяцелю прызначанаму рэвалюцыйным ўрадам – чалавеку антырэлігійнаму і нявераючаму”.

Іерарх адзначыў, што Рэвалюцыя прывяла не да раю на зямлі, але да тэррору, дзе словы свабоды, роўнасці і братэрства былі апаганены. На самой справе толькі праз Евангелле гэтыя словы адпавядаюць праўдзе, таму што звязаны са словам, якое дае ім сапраўднае значэнне – любоў”, сказаў кардынал Амато.








All the contents on this site are copyrighted ©.