2011-06-20 14:46:50

Венецыя: пасяджэнне камісіі аб “арабскай вясне”


RealAudioMP3 20 чэрвеня ў Венецыі пачалося пасяджэнне навуковага камітэта Міжнароднага фонда “Аазіс” прысвечанага праблемам на Блізкім Усходзе. У форуме, пад назвай “У якім накірунку ідзе Блізкі Усход? Новая свецкасць і паўночнаафрыканская нечаканасць”, прымаюць удзел міжнародныя эксперты і шматлікія сведкі падзей з Сірыі, Лівана, Егіпта, Туніса, Пакістана і іншых краін. Мэтай даддзенага мерапрыемства з’яўляецца сфармуліраваць характарыстыкі і магчымыя перспектывы “арабскай вясны”, а таксама яе наступствы для хрысціянай меншасці і краін Заходняга свету.

Падчас адкрыцця сустрэчы, з прамовай выступіў кардынал Анджэла Скола, Патрыярх Венецыі. У сваім дакладзе пад назвай “Праэкт новага жыцця. Паўночнаафрыканская нечаканасць і новая свецкасць” іерарх закрануў пытанні разумення свецкасці ў сучасным свеце. “Парадаксальна, але паўночнаафрыканскія падзеі паказваюць, акрамя шматлікіх іншых фактаў, неабходнасць новай свецкасці і свецкасці пазітыўнай”, - адзначыў кардынал Скола.

Таксама з прамовай выступіў арцыбіскуп Туніса Эліас Німех Лаххам, які закрануў пытанні “праблемы бежанцаў” і “непрымальнай негасціннасці еўрапейцаў”. Арцыбіскуп Лаххам расказаў аб каля 300 тыс. бежанцаў з Лівіі, якіх прыняў Туніс у часы цяжкага палітычнага крызіса, але “20 тыс. тунісцаў, што прыбылі ў багатую Еўропу не здолелі знайсці прытулку”, з жалем адзначыў іерарх.

Кажучы аб рэвалюцыйных падзеях у Тунісе, арцыбіскуп Лаххам расказаў, што моладзь, “вельмі цывілізавана” дабілася перамогі над кіраўнікамі краіны і прымусіла бегчы дыктатара. “Зараз моладзь убачыла, што пасля пяці месяцаў не з’яўляецца здольнай кіраваць краінай, таму чакае пераходнага ўрада і выбараў у канстытуцыйную асамблею”, сказаў іерарх. “Мы ведаем, што выклік дэмакратыі не з’яўляецца банальнасцю, таму рыхтуем адмысловы пастрыскі ліст да хрысціян, аб нашай сустнасці і ролі ў жыцці краіны і грамадства”, сказаў арцыбіскуп Туніса Эліас Лаххам падчас пасяджэння камісіі Фонда “Аазіс”.








All the contents on this site are copyrighted ©.