2011-06-20 10:07:35

Бэнэдыкт XVI заклікаў сан-марынцаў будаваць будучыню на фундаменце хрысціянскіх каштоўнасцяў


19 чэрвеня, у другой палове дня Бэнэдыкт XVI прыбыў да Палаца Свабоды Сан Марына, дзе сустрэўся, з Капітанамі-рэгентамі Рэспублікі, а затым з членамі ўрада краіны і дыпламатычным корпусам. Да іх Святы Айцец звярнуўся з прамовай. Прапаноўваем вашай увазе поўны тэкст гэтай прамовы.

Паважаныя капітаны-рэгенты,
Паважанае спадарства!

Дзякую вам за вашу прысутнасць! Дзякую капітанам-рэгентам, за словы скіраваныя да мяне. Вітаю членаў урада і Кангрэса, а таксама прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса і прадстоўнікоў іншых уладаў тут прысутных. У звароце да вас я звяртаюцся да усяго народа Сан-Марына. Ад самага свайго нараджэння гэта рэспубліка падтрымлівала сяброўскія адносіны з апостальскай Сталіцай, якія ў апошнія часы сталі больш інтэнсіўнымі і плённымі; мая прысутнасць тут, у сэрцы старажытнай рэспублікі, падцвярджае і выражае гэта сяброўства.

Больш чым сямнаццаць стагоддзяў таму, група вернікаў, натхнёнае Евангеллем, якое абвяшчаў св. Марыно, а таксама яго сведчаннем святасці, сабралася вакол яго, каб даць жыццё новай супольнасці. Захоўваючы гэту каштоўную спадчыну, сан-марыняне заўсёды заставаліся вернымі каштоўнасцям хрысціянскай веры, чэрпаючы з яе крыніцу для ўласнае мірнага суіснавання, згодна з прынцыпамі дэмакратыі і салідарнасці. На працягу стагоддзяў, вашы айцы, свядомыя гэтых хрысціянскіх каранёў, здолелі зрабіць плённым вялікую маральную і культурную спадчыну якую атрымалі, даўшы жыццё працавітаму і свабоднаму народу, які негледзячы на маленькую тэрыторыю, заўсёды даваў усяму апенінскаму паўвостраву і усяму свету уклад цывілізаванасці, угрунтаванай на мірным суіснаванні і узаемнай павазе.

Праз сваю прысутнасць сярод вас, я рады вашай сувязі з гэтай вялікай спадчынай каштоўнасцяў, што вы захавалі і ацэнілі, бо яны з’яўляюца асновай вашай ідэнтычнасці, якая патрабуе, што грамадства Сан-Марына прыме яе ўпоўні. Дзякуючы ёй, можна будаваць грамадства ўважлівае да супольнага дабра чалавека, яго годнасці і свабоды, быць здольнымі гарантаваць правы кожнай асобы і жыць у міры. Гэта аснова здаровай свецкасці, на якой павінны дзейнічаць інстытуты, чэрпаць натхненне дзеянні скіраваныя на абарону супольнага дабра. Касцёл, які паважае легітымную аўтаномію свецкіх уладаў, супрацоўнічае з імі ў справе служэння чалавеку, абараняючы яго фундаментальныя правы, этычныя прынцыпы, што запісаны ў чалавечай прыродзе. Таму Касцёл намагаецца, каб свецкія законы спрыялі клопату аб жыцці чалавека, ад пачатку да натуральнай смерці. Акрамя таго, заклікае да абароны сем’яў і іх падтрымцы.

Мы добра ведаем, што ў сучасным кантэксце паняцце сям’і часта абмяркоўваецца, у чым ёсць спроба змяньшэння яе каштоўнасці. Гэта прынясе цяжкія наступствы для найбольш слабых сацыяльных груп, асабліва моладзі, найбольш здольнай да дізарыенатцыі і рабства ад залежнасцяў. Таму выхаванне і адукацыя павінны даць маладым людзям адэкватныя адказы. Таксама для гэтага прызнаць, што сям’я, так як Бог яе стварыў, з’яўляецца асноўным суб’ектам які можа спрыяць гарманічнаму ўзрастанню асобаў свабодных і адказных, выхаваных на глыбокіх і старажытных каштоўнасцях.

У часы эканамічных праблем, якія закранулі таксама грамадства Сан-Марына, я хачу вас умацаваць сваім словам. Мы ведаем, што ў пасляваенныя гады наступілі часы вялікіх эканамічных праблем, якія вымушалі многіх людзей эмігріраваць. Затым, наступіў перыяд росквіту, развіцця турызма і камерцыі, асабліва плённага ў летні перыяд, дзякуючы блізасці вашай рэспублікі да Адрыятычнага мора. У гэтыя перыяды адбывалася паступовае занядбанне на хрысціянскія каштоўнасці і сэнс хрысціянскага жыцця. Аднак, сан-марынскае грамадства прадэманстравала сваю здольнасць захаваць свае лепшыя сілы; сведчаннем гэтага з’яўляюцца дабрачынныя ініцыятывы у якія ўключыліся вашы шматлікія грамадзяне. Хачу нагадаць таксама аб шматлікіх сан-марынскіх місіянерах, свецкіх і манахаў, якія на працягу апошніх дзесяцігоддзяў пакідалі гэты зямлю, каб несці Евангелле Хрыста у розныя часткі свету. Дастаткова яшчэ існуе пазітыўных сіл якія дазваляюць вашай супольнасці годна перажываць сучасныя цяжкасці. З гэтай перспектывы, спадзяюся што праблема памежнікаў, якія стаяць перад пагрозай згубіць працу, можа быць вырашана згодна з правам кожнага на працу і на клопат аб сям’і.

Таксама у Рэспубліцы Сан-Марына, актуальная крызісная сітуацыя скіроўвае да таго каб пераглядзець наш шлях і, каб гэта стала нагодай для большай увагі; яна сапраўды скіроўвае ўсё грамадства да таго, каб вырашаць праблемы з адвагай і адказнасцю, шчырасцю і самапрысвячэннем, абапіраючыся на любоў да свабоды якая характарызуе ваш народ. З гэтага пункту гледжання, я хачу паўтарыць вам словы благаслаўлёнага Яна ХХІІІ скіраваныя да рэгентаў Рэспублікі Сан-Марына, падчас іх афіцыйнага візіта ў Апостальскую Сталіцу: “Любоў і свабода, настолькі звязана ў вас з хрысціянскімі каранямі, і вашы бацькі, разумеючы іх сапраўднае значэнне, навучалі вас заўсёды разлічаць сваё імя і імя Бога, які з’яўляецца іх сапраўдным фундаментам”. Гэтыя словы захоўваюць яшчэ сёння сваю каштоўнасць: свабода, якую пакліканы бараніць і якой пакліканы спрыяць інстытуты на сацыяльным узроўні, паказвае свабоду натхнёную Святым Духам, прысутнасць якога ажыўляе сэрца чалавека і дае здольнасць ісці да супольнага дабраю Як казаў апостал Павел: Гэта Бог, стварае ў вас жаданне дзейнічаць згодна яго плана любові”.

Да вас, паважанае спадарства, належыць заданне будаваць зямны горад у аўтаномнасці і з павагай да чалавечых і духоўных прынцыпаў, да якіх пакліканы з адказнасцю скіроўваць сваё сумленне кожны грамадзянін; і ў той жа час, абавязак працягваць працаваць будуючы супольнасць угрунтаваную на супольных каштоўнасцях. Шаноўныя капітаны-рэгенты і прадстаўнікі ўладаў Рэспублікі Сан-Марына, усім сэрцам спадзяюся, што ваша супольнасць, падзяляючы каштоўнасці і ў згодзе з вашымі культурнымі і рэлігійнымі традыцыямі, зможа напісаць новую, шляхетную старонку гісторыі і будзе станавіцца заўсёды больш салідарнай і мірнай зямлёй. З гэтымі пажаданнямі я давяраю ўвесь народ Сан-Марына Найсвяцейшай Панне Марыі і з сэрца пасялаю да вас сваё Апостальскае благаслаўленне.








All the contents on this site are copyrighted ©.