2011-06-20 15:20:25

20 чэрвеня - Міжнародны дзень бежанцаў


RealAudioMP3 20 чэрвеня адзначаецца, Міжнародны дзень бежанцаў. У гэтым годзе святкаванне прыпадае на 60-ю гадавіну Жэнеўскай Канвенцыі аб статусе бежанцаў 1951г. “Адначасова мы перажываем даволі трагічны момант, які тычыцца шматлікіх краін Афрыкі і Азіі, адзначае дырэктар Фонда “Migrantes”Джанкарла Пэрэга і нагадвае, аб італьянскім востраве Лампедуза, куды ад пачатку года прыбылі 40 000 асоб, у большасці – мужчын, але таксама жанчыны і дзеці, з якіх бежанцаў каля 17 000. “Таксама нельга забыцца аб 1800 ахвярах, якія спрабуючы ўцячы праз Італію ў Еўропу загінулі ў Міжземным моры”, адзначае Пэрэга.

Учора падчас Апостальскага Візіту ў Сан Марыно Папа падкрэсліў, што неабходна “гарантаваць гасціннасць і адпаведныя чалавечыя ўмовы для бежанцаў, што чакаюць свабоднага вяртання на Радзіму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні”. Старшыня фонда дапамогі эмігрантам, заўважае, што “мы не можам прызвычаіцца да пакутаў, да смерці бездапаможных. Мы не можам не клапаціца аб тых, хто ўцякаюць ад вайны, пераследу і гадоў зняволення і дэпартацый”.

“Мы не можам думаць аб ўласнай будучыні без перспектывы аховы і міжнароднай дапамогі шматлікім бежанцам, без арганізаванай структуры прыняцця, без асаблівага закону аб міжнароднай ахове, - кажа Джанкарла Пэрэга - Мы не можам забыцца аб шматлікіх дзеячах культуры, палітыкі, якія шукалі прыстанку ў іншых краінах свету. Права на атрыманне прытулку застаецца фундаментальным інструментам у будаванні дэмакратыі і не можа сёння заставацца без адпаведнага законадаўства на еўрапейскім і міжнародным ўзроўні”.

Дзень Бежанцаў заклікае будаваць інаватыўныя метады міжнароднай абароны. На сённяшні дзень у свеце 43 мільёнаў бежанцаў, з якіх 1,5 мільёна знайшлі свой прытулак ў Еўрапейскім Саюзе і 55 000 ў Італіі. Асаблівы дзень, які яшчэ раз нагадвае пра вялікую колькасць асабістых гісторый, лёсаў, прымушаныя пакінуць свае краіны і аб’яднаныя адной бядой – войнамі, прыроднымі катаклізмамі, рэлігійным і палітычным пераследам.








All the contents on this site are copyrighted ©.