2011-06-19 11:01:51

"З сэрцам у кантакце". Філакалія (IV)


RealAudioMP3 Я працягваю рабіць агляд «Дабраталюб'я», яго аўтараў і гісторыю яго паўстання. Нагадаю, што «Дабраталюб'е» - гэта унікальная анталогія твораў бліскаўсходніх хрысціянскіх аўтараў. Творы зборніка прысвечаны духоўнаму жыццю і малітве.

Сёньня я прапаную вашай увазе кароткі агляд апошняга перыяду ўзнікнення аскетычных тэкстаў гэтай анталогіі. Нагадаю, што мы разгледзелі наступныя перыяды пісьменніцкай дзейнасці аўтараў Дабраталюб'я:

1) Перыяд Айцоў Пустыні
2) Перыяд Сінайскі Айцоў ісыхазма
3) Канстанцінопальскі перыяд

Сёння надышла чарга чацвёртага і апошняга перыяду - перыяду Афонскіх духоўных аўтараў

Дабраталюб'е і Афон

Афонскі перыяд, аб якім сёння ідзе гаворка, ахоплівае XII-XIV стагоддзі. У гэты час мела месца дзейнасць такіх аўтараў, як Рыгор Палама, Феаліпт Філадэльфійскій, Нічыпар Самотнік (Уединенник — у расійскім Дабраталюб'і), Рыгор Сінаіт, Каліст і Ігнат Ксанфопулы (творы усіх гэтых аўтараў ўваходзяць у апошні, пяты том, расійскага Дабраталюб'я).

Жыццё гэтых людзей праходзіла паміж Афонам, Канстанцінопалем і Фесалонікамі ў гістарычным кантэксце знікнення Візантыйскай імперыі. Фармальна жа Візантыйская імперыя перастала існаваць у 1453 годзе, калі туркамі быў заняты Канстанцінопаль.

Афон, які знаходзіцца на паўвыспе Халкідыкі (на поўначы Грэцыі), набывае асаблівае духоўнае значэнне ў канцы X стагоддзя. Святы Афанасій Атоніт (пам. каля 1000 г.) у 963 годзе заснаваў першы манастыр на паўвыспе, які быў названы Вялікай Лаўрай.

Пачынаючы з гэтага часу Афон пачынае станавіцца цэнтрам манаскага жыцця ў Візантыі. У XI стагоддзі Афон быў абвешчаны «Святой Гарой», а ў XIV стагоддзі ён ужо налічваў 25 вялікіх манастырскіх комплексаў.

Цікавым з'яўляецца той факт, што некаторыя з гэтых манастыроў мелі супольную форму жыцця (так званыя кіновіі), у той час як іншыя падтрымліваліся ідыярытмічнай формы жыцця. Ідыярытм - гэта асобнажытныя манастыры, у якіх кожны манах жыве асобна, прытрымліваючыся свайго ўласнага парадку дня.
У такіх манастырах у манахаў быў толькі агульная дах над галавой, а сустракаліся яны толькі на набажэнствах.

Росквіт ісыхазма

Айцец Язэп (Навумовіч) - перакладчык і складальнік польскага выдання «Дабраталюб'я» - падкрэслівае ў сваім уступе да выдання, што Афон працягвае Сінайскую духоўную традыцыю. Яскравым прадстаўніком такой духоўнай пераемнасці можна лічыць Рыгора Сінаіта (каля 1268 - XIV). Ён пераняў ад манахаў на Сінаі традыцыю нястомнай малітвы, а потым, прыйшоўшы на Афон, паклаў пачатак новаму перыяду манаскага жыцця.
Менавіта ў гэты час Афон становіцца центрам ісыхазма - тут асаблівая ўвага надаецца Ісусавай малітве, ісыхіі.

Вялікім апалагетам ісыхазму быў вядомы Рыгор Палама. Ён лічыцца самым вялікім візантыйскім багасловам XIV стагоддзя. Рыгор Палама фармулюе тэалагічным вучэнне аб Божым святле і Боскіх энергіях, ён абараняе псіхафізычны метад у малітве. Усё гэта было трэба падзвіжніку, каб паказаць, што існуе магчымасць атрымання містычнага вопыту, магчымасць пазнання трансцэндэнтнага Бога ў Яго энергіях.

Выданне Дабраталюб'я

Нарэшце, варта сказаць, што першае выданне Дабраталюб'я было падрыхтавана на Афоне. Галоўную ролю ў гэтым адыграў вядомы манах Нікадзім Святогорец.
Расійскі манах Паісій Велічкоўскі, які доўгі час жыў на Афоне, пераклаў Дабраталюб'е на царкоўнаславянскую мову.

Цікавы таксама той факт, што ў XIX стагоддзі Афонскі манастыр святога Панцеляймона прафінансаваў выдання Дабраталюб'я на расійскай мове ў версіі Феафана Затворніка. Дзякуючы гэтым вышэй згаданым людзям, мы, тыя хто валодае расійскай мовай, маем доступ да вялікай спадчыны раннехрысціянскай і ісіхасткой духоўнасці.

Тут мне хочацца выказаць словы надзеі, што ў наш час, калі актуальнасьць і значнасць Дабраталюб'я зразумелі па ўсім свеце, у Беларусі таксама знойдуцца людзі, якія ня толькі будуць практыкаваць ісіхазм, ісусаву малітву, але таксама тыя, кто зробіць сучасны пераклад з грэцкай на беларускую мову гэтай сапраўды вялікай анталогіі.

Ісіхазм, ісусава малітва — гэта будучыня Кататаліцкай Царквы. Будучыня Каталіцкай Царквы, асабліва Уніяцкай Царквы — гэта будучыня нашага народу і нашай краіны.

Вашы водгукі дасылайце на адрас zsercam@gmail.com Да хуткай сустрэчы ў эфіры.

Госпадзе Ісусе Хрысьце, Сыне Божы, памілуй нас, грэшных!








All the contents on this site are copyrighted ©.