2011-06-19 12:09:22

Бэнэдыкт XVI памаліўся з вернікамі Сан-Марына малітвай "Анёл Панскі"


19 чэрвеня на заканчэнне св. Імшы, якая прайшла на стадыёне Сэравалле ў Сан-Марына Бэнэдыкт XVI звярнуўся да прысутных вернікаў з заклікам разам памаліцца малітвай “Анёл Панскі”. У кароткай прамове перад малітвай Святы Айцец падзякаваў арганізатарам візіта за іх працу, нагадаў аб сённяшняй беатыфікацыі сястры Маргарыты Рутан, што праходзіць ў ва Францыі, а таксама аб надыходзячым Сусветным дні бежанца.

Прапаноўваем вашай увазе поўны тэкст прамовы Пантыфіка.

Дарагія браты і сёстры,

У той час як мы заканчваем гэту літургію, поўдзень нас запрашае абяднацца ў малітве да Панны Марыі. Таксама і на гэтай зямлі, наша Найсвяцейшая Маці ўшаноўваецца ў шматлікіх санктуарыях, старажытных і сучасных. Ёй я давяраю вас і ўсё насельніцтва Сан-Марына і Монтэфельтрына, асабліва людзея якія церпяць пакуты цела і душы. Я асабліва думаю аб усіх тых, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы гэтага майго візіта. Сардэчна дзякую!

Я рады нагадаць, што сёння ў Даксе, у ва Францыі, будзе абвешчана благаслаўлёнай сястра Маргарыта Рутан, дачка Міласэрнай Любові. У другой палове васемнаццатага стагоддзя, яна з вялікай адданасцю працавала у дакскім шпітале, але падчас трагічных рэвалюцыйных пераследаў, была прыгаворана да смяротнага пакарання за сваю каталіцкую веру і вернасць Касцёлу.

Нарэшце, жадаю нагадаць, што заўтра пройдзе Сусветны дзень бежанца. Адначасова, у гэтым годзе адзначаецца юбілей абвяшчэння Міжнароднай канвенцыі аб клопаце аб пераследаваных і вымушаных уцякасць з уласных краін. Таму заклікаю грамадзянскія ўлады і кожнага чалавека добрай волі гарантаваць прытулак і годныя умовы жыцця бежанцам, пакуль яны чакаюць магчымасці для свабоднага і бяспечнага вяртання на свае Радзімы.








All the contents on this site are copyrighted ©.