2011-06-18 13:08:37

“Octava Dies”. Святар на працягу 60-ці гадоў


RealAudioMP3 29 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI будзе адзначаць 60-годдзе свайго святарскага пасвячэння. Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі, з гэтай нагоды заўважае, ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies”, што ўвесь Касцёл таксама з вялікай радасцю чакае гэтай падзеі. “Біскупскія Канферэнцыі, заахвочаныя Кангрэгацыяй па справах Духавенства, заклікаюць да набажэнстваў падзякі, малітвы і эўхарыстычных адарацый у інтэнцыі святарскіх пакліканняў, каб Пан паслаў новых працаўнікоў у свой вінаграднік”, - кажа кс. Ламбардзі. Ён адзначае таксама, што жыццё Бэнэдыкта XVI з’яўляецца па-сапраўднаму інтэргальна-святарскім: “пакліканне ў маладыя гады, выхаванне ў разбуранай семінарыі у пасляваенны перыяд, пасвячэнне ў 24-гадовым узросце разам са старэйшым братам і групай моладзі загартаванай у вернасці Богу і Касцёлу”. “Яны глядзелі на прыклады маладых святароў, такіх як Алоізій Андрыцкі, забіты ў 1943 г. ва ўзросце 31 года ў Дахаў і абвешчаны благаслаўлёным некалькі дзён таму, - заўважыў кс. Фэдэрыко Ламбардзі – Алоізій Андрыцкі на пачатку свайго заключэння ў лагер казаў: “Не на адзін момант не забуду аб сваім святарстве”.

“Папа Бэнэдыкт XVI скіраваў да нас словы і разважанні аб святарстве, як і год таму, на заканчэнне Года святарства. - адзначыў дырэктар Ватыканскага радыё - Адразу разумееш, што яны нарадзіліся з глыбіні яго ўласнага вопыта і ласкі атрыманай і развітай з вернасцю. Узгадаем адно з выказванняў Пантыфіка: “Гэта адвага Бога, які людзям даверыў самаго сябе; ведаючы нашы слабасці, скіроўвае людзей да таго, каб быць здольнымі дзейнічаць і быць на сваім месцы – гэта адвага Бога, з’яўляецца па-сапраўднаму вялікай рэччу, схаванай ў слове “святарства”.

Кс. Фэдэрыко Ламбардзі заклікаў да малітвы за Папу, просячы, каб прыклад яго пакоры і вернасці служэнню гэтай Божай адвазе, стаў эфектыўным стымулам для нараджэння новых пакліканняў і святасці для ўсіх святароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.