2011-06-18 14:35:04

Чэхія: 200-годдзе св. Яна Ньюмана


RealAudioMP3 18 чэрвеня ў Чэхіі праходзяць мерапрыемствы з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Ньюмана. Месцам урачыстасцяў стала радзіма святога мястэчка Пракатіцэ, да якога сёння скіраваліся тысячы пілігрымаў з усёй краіны. Ганаровым госцем на святкаванні з’яўляецца спецыяльны пасланнік Святога Айца Бэнэдыкта XVI кардынал Юстын Фрэнсіс Рігалі, арцыбіскуп Філадэльфійскі.

Св. Ян Ньюман нарадзіўся ў 1811 г. У маладосці пакінуў родную Багемію і накіраваўся ў Амерыку, дзе стаў святаром. Тут ён на працягу доўгіх часоў працаваў душмастырам у ірландскіх і нямецкіх эмігрантскіх асяродках. Месцам працы будучага святога была сельская мясцовасць паміж гарамі у раёне возера Антарыё ў Пенсільваніі. Ян Ньюман займаўся пабудовай школ і касцёлаў, навучаннем асновам веры, і сакраментальным служэннем сярод мясцовых католікаў. Калі адчуў пакліканне да жыцця ў супольнасці ўступіў у манаскую кангрэгацыё айцоў рэдэмптарыстаў. Пісаў шмат артыкулаў, апублікаваў два катэхезісы і спецыяльнае выданне Бібліі для школьнікаў. Амаль праз сто гадоў пасля смерці, у 1963 г. быў беатыфікаваны папам Паўлам VI, а затым кананізаваны ў 1977 г. Падчас аўдыенцыі у папы Бэнэдыкта XVI 10 ліпеня 2009 г. прэзідэнт ЗША Барак Абама падараваў Святому Айцу стулу св. Яна Н’юмана.








All the contents on this site are copyrighted ©.