2011-06-18 15:58:20

Кардынал Сара заклікаў беларускіх вернікаў жыць верай і сведчыць аб ёй у сваіх асяродках


18 чэрвеня, падчас урачыстай св. Імшы ў Віцебску з нагоды абвяшчэння новага катэдральнага касцёла, спецыяльны пасланнік Святога Айца кардынал Робэр Сара, звярнуўся да сабраных вернікаў з гаміліяй, у якой адзначыў, што “ўрачыста абвяшчаючы сёння новую катэдру, мы павінны перш за ўсё памятаць гісторыю Касцёла ў Віцебску: памятаць пра балючыя і цяжкія выпрабаванні, праз якія ён прайшоў у нядаўнім мінулым, памятаць пра вернасць, з якой ён ішоў за сваім Панам нават у тых сітуацыях, якія знешне здаваліся пустыняй”. Іерарх заўважыў, што сёння, негледзячы на тое, што “змяніліся сацыяльныя і грамадскія ўмовы, у якіх мы жывём, не змяніўся і не знік голад Бога, а таксама праўда пра тое, што кожны чалавек мае патрэбу ў Богу”. Акрамя таго, Папскі пасланнік заклікаў вернікаў “да жыцця верай і сведчання аб ёй у сваіх асяродках: у сям’і, на працы, у сферы культуры і інфармацыі, у спорце, у войску, сярод незлічонага мноства слабых і зраненых жыццём людзей”. “Паміраючы для саміх сябе і клапоцячыся пра іншых, як пра саміх сябе, мы спазнаем праўду Хрыстовых словаў: “Больш шчасця ў тым, каб даваць, чым у тым, каб браць”, - сказаў віцебскім вернікам сабраным на ўрачыстасці абвяшчэння новай катэдры кардынал Сара.








All the contents on this site are copyrighted ©.