2011-06-18 12:04:27

Капітаны-рэгенты Сан-Марына: народ чакае Папу


RealAudioMP3 19 чэрвеня адбудзецца афіцыйны візіт Бэнэдыкта XVI у Рэспубліку Сан-Марына. З гэтай нагоды, капітаны-рэгенты, гэтай маленькай дзяржавы скіравалі да Пантыфіка прывітальны ліст, у якім адзначаюць, што Папа сустрэне ў Сан-Марына вельмі гасцінны народ, які вельмі цэніць яго словы.

“Ваш візіт, мае на мэце даць надзею народу, які паважае высокае служэнне Святога Айца ў справе абароны свету і хрысціянскіх каранёў, што сфармавалі ідэнтычнасць нашай старажытнай Рэспублікі. - гаворыцца ў пасланні капітанаў-рэгентаў - Мы ўпэўнены, што народ Сан-Марына вельмі чакае Святога Айца, каб мець магчымасць падзякаваць яму за яго духоўную, інтэлектуальную і чалавечую веліч, а таксама прагне словаў, якія Намеснік св. Пятра скіруе да нашай супольнасці, што негледзячы на ўсе цяжкасці імкнецца заўсёды захоўваць прыярытэт павазе да чалавечай асобы, акрэсленай Бэнэдыктам XVI, як “сэрца міра”.

Капітаны-рэгенты Сан-Марына, адзначаюць, што візіт Папы будзе важным не толькі для католікаў гэтай рэспублікі, але для ўсяго грамадства, бо пасланне Святога Айца пераўзыходзіць межы каталіцкай рэлігіі, і скіроўваецца да ўсіх, таму што змяшчае ў сябе каштоўнасці дарагія ўсім сан-марынцам, незалежна аб іх веравызнання. “Менавіта на гэтых каштоўнасцях была заснавана наша свецкая супольнасць”, кажуць капітаны-рэгенты Сан-Марына.








All the contents on this site are copyrighted ©.