2011-06-18 12:16:51

Бэнэдыкт XVI прызначыў Апостальскага нунцыя для Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі


RealAudioMP3 18 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прызначыў Апостальскім нунцыем для Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі арцыбіскупа Леапольда Джырэллі, тытулярнага арцыбіскупа Капры, Апостальскага нунцыя ў Сінгапуры і Усходнім Ціморы, Апостальскага дэлегата ў Малайзіі і Брунэі і Папскага Прадстаўніка без рэзідэнцыі ў В’етнаме.

Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі была ўтворана 8 жніўня 1967 г. Інданэзіяй, Філіпінамі, Сінгапурам і Тайландам. Пазней да іх далучыліся
Брунэй, М'янма, Камбоджа, Лаос і В'етнам. Мэты арганізацыі заключаюцца ў садзейнічанні эканамічнаму росту, сацыяльнаму прагрэсу і культурнаму развіццю краін-уздельніц, а таксама абарона міру і стабільнасці ў рэгіёне.








All the contents on this site are copyrighted ©.