2011-06-17 15:53:04

Рым: малітва за Святога Айца


RealAudioMP3 17 чэрвеня на плошчы св. Пятра ў Рыме адбудзеца малітва ў інтэнцыі Святога Айца Бэнэдыкта XVI з нагоды 60-годдзя яго святарства. Ініцыятарамі малітвы за Пантыфіка з’яўляюцца вернікі асацыяцыі “Сям’я – маленькі касцёл” - “Рух сямейнай любові”. Узначаліць малітву кардынал Анджэла Камастры. У інтэрв’ю ватыканскаму выданню “L’Osservatore Romano” іерарх адзначыў, што гэта ініцыятыва на працягу доўгіх гадоў злучае сем’і, якія моляца за Святога Айца, бо разумеюць, што ён з’яўляецца сапраўдным абаронцам сем’яў і дае ім каштоўныя накірункі для таго, каб жыць сапраўднай любоўю і зрабіць сем’і школай для дзяцей”. Кардынал узгадаў словы благаслаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты, аб тым, што “бацькі не могуць падараваць сваім дзецям больш каштоўнага падарунка чым адзіная сям’я”.

Асацыяцыя “Сям’я – маленькі касцёл” характарызуецца актыўнай місіянерскай дзейнасцю. “Малітва з’яўляецца падарункам Папе ад уважлівых і адказных свецкіх, што суправаджаюць Святога Айца і якія бачаць у ім сваю апору, бо ён з прастатой уваходзіць у нашы праблемы і паказвае ўсім праўду аб жыцці і дабры для ўсяго чалавецтва”, сказаў кс. Стэфано Тардані, заснавальнік сямейнага руху.








All the contents on this site are copyrighted ©.