2011-06-17 12:12:02

Рада Еўропы заклікае ўрады краін змагацца з расізмам


RealAudioMP3 “Расізм і нецярпімасць з’яўляюцца фенаменамі, якія вельмі добра ўкараніліся ў еўрапейскіх грамадствах, так як эканамічны крызіс ўмацоўвае эстрэміцкія пасланні палітыкаў”, - з такім трывожным заклікам выступіла Камісія па праблеме расізма і нецярпімасці Рады Еўропы ў сваёй штогадовай справаздача, якая была апублікавана 16 чэрвеня.

Камісія адзначае, што пасля маніторынга праведзенага ў 2010 г. у 47 краінах Еўропы, было заўважана, што “палітычныя лідэры ў сваіх публічных выступленнях, усё ужываюць ксенафобіскія выказванні і заклікаюць да рэферэндумаў супраць замежнікаў і рэлігійных меншасцяў”. З гэтай прычыны прэзідэнт Камісіі па праблемам расізма і нецярпімасці Рады Еўропы Нільс Муйзнекс заклікае ўрады краін быць свядомымі такіх паводзінаў сваіх палітыкаў, неадкладна ўвесці больш строгія законы па барацьбе з дыскрымінацыяй і ясна казаць аб тым, што сённяшняе грамадства не можа быць талерантным адносна ксенафобіі”.

Паводле камісіі парламентарыі Рады Еўропы павінны прыняць “этычны кодэкс”, які не дазволіць выкарыстоўваць расісцкія выказванні і ўсе палітычныя партыі і іх лідэры павінны добраахвотна падпісаць дакумент, які абавяжа іх “паважаць добрыя палітычныя манеры”.








All the contents on this site are copyrighted ©.