2011-06-16 15:58:40

Славакія: епіскапат разлічвае на супрацоўніцтва з дзяржавай у сферы развіцця касцёльнай музыцы


RealAudioMP3 Епіскапат Славакіі разлічвае на супрацоўніцтва з дзяржавай у справе развіцця касцёльнай музыцы. Аб гэтым гаворыцца ў апублікаваным сёння паведамленні аб выніках пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Славакіі.

Біскупы абмеркавалі літургічныя пытанні, у тым ліку пытанні матэрыльнага запеспячэння арганістаў і кіраўнікоў касцёльных хораў. Гэта тэма была ў цэнтры дыскусіі з нагоды рэкамендацый аб неабходнасці паляпшэння якасці сакральнай музыкі. Адначасова адзначаецца, што магчымасць працаўладкавання музыкантаў на поўную стаўку залежыць ад дамоўленасці з Міністрэрствам культуры і адшуканнем бюджэтных грошаў на рэалізацыю гэтай задумы.

Іерархі абмеркавалі таксама сямейную сітуацыю ў краіне. У паведамленні епіскапата адзначаецца, што дзяржаўныя СМІ ўдзяляюць мала ўвагі тэме сям’і і працы Касцёла ў гэтай сферы. Акрамя таго, біскупы закрынулі пытанні звязаныя са святкаваннем 1150 гадавіны місіі св. Кірыла і св. Мятода, а таксама пілігрымкі да гроба св. Кірыла ў Рым, якія пройдуць з лютага 2012 па люты 2013 г.

Падчас пасяджэння епіскапата славацкія іерархі пазнаёміліся з праэктам дакумента, які тычыцца пераследу законнікаў і законніц камуністычнымі ўладамі ў перыяд з 1950 г. па 1962 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.