2011-06-16 13:21:29

Рым: канферэнцыя аб дарослых ствалавых клетках


RealAudioMP3 9-11 лістапада 2011 г. у Рыме пройдзе міжнародная канферэнцыя “Дарослыя ствалавыя клеткі: навука і будучыня чалавека і культуры”, якую арганізуе аддзел “Навукі і веры” Папскай рады па культуры.

“Падчас ІІ Сусветнай вайны і пасля яе Касцёл абвінавачвалі ў тым, што ён не дастаткова клапаціўся аб выратаванні чалавечых жыццяў. Cёння яго абвінавачваюць у тым, што ён празмерна займаецца абаронай жыцця. Я думаю, што падставай для такіх суджэнняў з’яўляецца утылітарыскае бачанне: выбіраецца тое, што ў адпаведны момант падаецца найбольш карысным. Такое мысленне вядзе да рэлятывіскіх адносінаў адносна каштоўнасці маральных і этычных выбараў”, - сказаў кс. Томаш Трафны, кіраўнік аддзела “Навукі і веры” Папскай рады па культуры у інтэрв’ю ватыканскаму выданню “L’Osservatore Romano”.

Кс. Трафны адзначыў, што размова падчас канферэнцыі будзе ісці аб клінічым выкарыстанні дарослых ствалавых клетак, аб іх медыцынскай рэгенерацыі і магчымых культурных наступствах гэтай з’явы. “Канферэнцыя мае на мэце стварэнне сеці інстытутаў зацікаўленых нашымі ініцыятывамі, праз якія мы заклікаем да лепшага знаёмства з дадзенай праблемай, распаўсюджваем інфармацыю і праводзім адукацыйную працу ў гэтай сферы”, - сказаў святар.

“Сёння існуе шмат людзей, якія аслеплены марай аб вечанй моладасці, і нават пошукам бессмяротнасці, - сказаў кс. Трафны - таму гэта тэма яшчэ будзе ставіць шматлікія пытанні філасофскага і тэалагічнага характара: трэба будзе адказваць на пытанні, што тычацца самой сутнасці чалавечай асобы”.

Сёння у Залі Друку Апостальскай Сталіцы таксама адбылася прэс-канферэнцыя аб маючым адбыцца ў лістападзе форуме, падчас якой кс. Томаш Трафны, расказаў, што місія дэкастэрыі ў якую ён уваходзіць палягае менавіта ў тым, каб наладжваць дыялог паміж натуральным навукамі і гуманітарнымі, паміж філасофіяй і тэалогіяй, таму форум аб ствалавых клетках, з’яўляецца наступствам працы ў гэтым накірунку”.








All the contents on this site are copyrighted ©.