2011-06-16 15:36:40

Кардынал Таран: рух у краінах Магрыбу нарадзіўся з прагі шчасця


RealAudioMP3 “Шчасце, гэта важнейшая тэма для людзей кожнага месца і кожнай эпохі”, і яна неабходна для таго, каб зразумець тое, што абываецца сёння ў Магрыбе”, сказаў кардынал Жан Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу падчас ХХХІІ сустрэчы ў Рыміні. “Маніфестанты, гэта маладыя людзі, які патрабуюць працы, свабоды, годнасці, дэмакратыі. - адзначыў іерарх - Я выступаюць не супраць кагосці, але за штосці. Гэта рух які нарадзіўся з прагі шчасця”.

Кардынал Таран заўважыў, што “Міжземнамор’е з’яўляецца адкрытай брамай для трох кантынентаў і з бясконцым акіянам знаёмстваў, але два берагі Міжземнага мора, усё больш аддаляюцца адзін ад аднаго з прычыны эканамічнай і сацыяльнай няроўнасці і ідэалагічнага супрацьстаяння”. “Аднак мірнае суіснаванне на тэрыторыі з трыма манатэістычнымі рэлігіямі ў сваім ДНК магчыма, у пераглядзе сацыяльных каштоўнасцяў, неабходным для пабудова адзінай чалавечай сям’і, што абараняе развіццё і годнасць кожнага, супрацьстаіць ксенафобіі, закрыццю межаў і страху. - сказаў іерарх - Для гэтага неабходна адмысловая “педагогіка сустрэчы”. Тры кіраўнікі манатэістычных рэлігій – хрысціянства, іўдаізма і іслама, павінны спрыяць развіццю праграм накіраваных на выхаванне супольным каштоўнасцям, міру, павазе, салідарнасці. Свабоды немагчыма дасягнуць коштам злоўжыванняў адносна іншых”.








All the contents on this site are copyrighted ©.