2011-06-16 14:45:43

Кардынал Бэртонэ: свету неабходны прадпрымальнікі, а не спекулянты


RealAudioMP3 Падчас сустрэчы аб этыцы ў бізнэсе, якая прайшла 16 чэрвеня ў Рыме з прымовай выступіў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Іерарх адзначыў, што Сацыяльнае навучанне Касцёла нагадвае аб неабходнасці разумення прадпрымальніцтва, як працы дзеля агульнага дабра, а не толькі дзеля ўласнага прыбытку. “Не магчыма добрае і шчалівае жыццё многіх, без прадпрымальнікаў якія ствараюць працоўныя месцы, багацці, новыя прадукты; без вынаходніцтваў які спрыяюць развіццю магчымасцяў і свабоды людзей. - сказаў кардынал Бэртонэ - Касцёл пазітыўна глядзіць на свет эканомікі, працы і прадпрымальніцтва. Ён бычыць у ім каштоўнае месца грамадзянскай крэатыўнасці, пазітыўную чалавечую рэальнасць, якая, як і ўсе іншыя можа мець свае паталогіі”.

Кардынал Бэртонэ звярнуў увагу на тое, што спекулянт, мае сваёй галоўнай мэтай павялічэнне даходу, таму прадпрымальніцкая дзейнасць для яго, гэта толькі сродак для дасягнення гэтай мэты. “Такім чынам будаваць дарогі, бальніцы ці школы, не з’яўляецца мэтай спекулянта. - сказаў іерарх - Прадпрымальнік, гэта перш за ўсё вынаходнік, які прыдумвае і рэалізуе праэкты карысныя для ўсіх. Прадпрымальніцкая дзейнасць ніколі не можа быць толькі сродкам, але яна частка мэты, яна з’яўляецца каштоўнасцю сама па сабе. Ісці “супраць логікі прыбытку”, без адмаўлення ад прыбытку, гэта вялікі выклік для прадпрымальнікаў, якія сёння жадаюць быць будаўнікамі супольнага дабра і развіцця, якія разумеюць сваю дзейнасць як заданне і пакліканне”.

Кардынал Бэртонэ адзначыў, што мэтай прадпрымальнікаў сёння з’яўляецца адказаць на выклік беспрацоўя, што турбуе насельніцтва многіх краін, а таксама клапаціцца аб супольным дабры, аб адказным выкарыстанні вады і крыніц энэргіі, аб жыцці супольнасці людзей. “Менавіта для гэтага, для супольнага дабра ёсць тэрміновая неабходнасць у прадпрымальніках, якія не ставяць сваёй галоўнай мэтай прыбытак”, - сказаў іерарх. “Сёння нам неабходны цывілізаваныя прадпрымальнікі, якія будуюць сваёй дзейнасцю супольнае дабро, а не нецывілізаваныя, якія не ствараюць новых прадуктаў і працоўных месцаў, не робяць вынаходніцтваў, не плацяць падаткі”, адзначыў кардынал Бэртонэ да ўдзельнікаў сустрэчы аб этыцы ў бізнэсе.








All the contents on this site are copyrighted ©.