2011-06-16 13:20:26

Біскупы Ірландыі: Касцёл стаў больш бяспечным месцам


RealAudioMP3 У Ірландыі закончылася пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў гэтай краіны. У выніковым дакуменце апублікаваным епіскапатам сцвярджаецца, што “сёння Касцёл стаў больш бяспечным месцам для дзяцей і моладзі чым раней”. Паводле іерархаў гэтага стала магчымым дзякуючы “вялікім намаганням з боку тысяч вернікаў і існаванню спецыяльнага камітэта, што працаваў над працэдурамі, пры дапамозе якіх стала магчымым праводзіць кансультацыі, назіранні і даследванні”. Біскупы прызнаюць, што маніторынг праводзіўся “даўжэй чым чакалася з прычыны асаблівай павагі да права чалавека аб ахове дадзеных аб ім”. Іерархі заклікалі ўрад краіны прыняць неабходныя меры, каб спецыяльна створаны камітэт па абароне дзяцей у Каталіцкім Касцёле ў Ірландыі мог свабодна праводзіць сваю місію “атрымліваючы інфармацыю ад касцельных ўстановаў і дзелячыся ёй”.

Акрамя таго падчас пленарнай сесіі, ірландскія біскупы адакладнілі план святкаванняў 60-годдзя святарства папы Бэнэдыкта ХVI. Іерархі заклікалі вернікаў 29 чэрвеня прыняць удзел ў 60-гадзіннай эўхарыстычнай адарацыі, молячыся за святароў і аб дары новых і святых пакліканняў да святарства. Таксама ірландскія біскупы з вялікай надзеяй глядзяць на Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс, які ў наступным годзе пройдзе ў Дубліне. “Касцёл мае патрэбу ў аздараўленні і прымірэнні, таму Эўхарыстычны Кангрэс дасць нам магчымасць аднавіцца”,- сцвярджаюць ірландскія біскупы у сваім паведамленні.








All the contents on this site are copyrighted ©.