2011-06-16 16:58:05

Арцыбіскуп Марцінэллі: ў Лівіі існуе надзея на заканчэнне вайны


RealAudioMP3 Апостальскі вікарый Трыпалі біскуп Джаванні Марцінэллі мае надзею на пазітыўную змену сітуацыі ў Лівіі. “15 чэрвеня я сустрэўся з уплывовымі прадстаўнікамі Сусветнага Таварыства Ісламскага Закліку, якія звярнуліся з просьбай да хрысціян аб супрацоўніцтве дзеля мірнага ўрэгулявання канфлікту”, - сказаў Апостальскі вікарый Трыпалі.

“Важным з’яўляецца працягваць малітваў у намеры заканчэння вайны. Толькі малітва давала мне сілу ў мінулых месяцах, каб ісці наперад і мець надзею”, - сказаў біскуп Джаванні Марцінэллі.








All the contents on this site are copyrighted ©.