2011-06-15 15:20:15

Сірыйскі Патрыярх рашуча крытыкуе Захад


RealAudioMP3 З рэзкай крытыкай еўрапейскіх СМІ і міжнародных арганізацый у сувязі са становішчам у Сірыі выступіў мясцовы Патрыярх Грыгорый III Лахам. Ён заявіў, што беспарадкі адбываюцца не па ўсёй краіне, а толькі ў яе некаторых частках. Таксама ён аправяргае інфармацыю аб нападах арміі на грамадзянскіх асоб і сцвярджае, што паліцыя вядзе дзеянні выключна супраць паўстанцаў. Па словах Мяльхіцка-каталіцкага Патрыярха Антыёхіі навіны, якія распаўсюджваюцца ў Еўропе пра Сірыю значна перабольшваюць факты, больш таго, як кажа іерарх, у Сірыі адбылася "не сапраўдная рэвалюцыя".

Патрыярх паддаў рэзкай крытыцы меркаванне міжнародных арганізацый на конт легітымнасці сірыйскага прэзідэнта Башара аль-Асада. Ён заявіў: "Сірыя свабодная краіна, мы – не рабы, мы можам вырашыць самі нашы ўласныя праблемы"

Без сумнення, мы павінны "заклікаць і патрабаваць больш свабоды, больш справядлівасці і эканамічнага развіцця, таксама рэформ", але трэба сказаць што ў Сірыі ў апошнія гады, многае змянілася", - заявіў іерарх. Паводле яго словаў, у краіне існуе толькі адна партыя, аднак, "у нас ёсць вада, электрычнасць, прамысловасць, новыя універсітэты і школы - і мы, хрысціяне, маем свабоду".

Тамму Патрыярх выказвае занепакоенасць далейшым суіснаваннем хрысціян і мусульман у Сірыі, якое, у сувязі з цяперашнімі падзеямі, знаходзіцца "у небяспецы". Сеня на думку іерарха трэба запабегчы "вайне паміж рэлігіямі", гэта павінна быць абсалютна выключана.







All the contents on this site are copyrighted ©.