2011-06-15 14:38:08

Сустрэча ватыканска-ізраільскай камісіі


RealAudioMP3 14 чэрвеня ў Ватыкане прайшла сустрэча двухбаковай пастаяннай рабочай камісіі паміж Апостальскай Сталіцай і дзяржавай Ізраіль. У паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што “камісія сабралася, каб працягнуць перамовы па 10 артыкуле “Базавага пагаднення”, які датычыць эканамічных і фінансавых пытанняў”.

Сустрэча праходзіла пад старшынствам кс. прэлата Этторэ Балестрэро, падсакратара Сакратарыята па адносінах з дзяржавамі, і спадара Данна Аялона, намесніка Міністра замежных спраў Ізраіля.

У паведамленні Залі Друку адзначаецца, што сустрэча “прайшла ў адкрытай, сяброўскай і канстуктыўнай атмасферы. У перамовах асягнуты значны прагрэс. Ватыкан і дзяржава Ізраіль спадзяюцца на хуткае падпісанне заключнага пагаднення”.

Наступнае пленарнае пасяджэнне пройдзе 1 снежня 2011 г. у Ізраілі.







All the contents on this site are copyrighted ©.