Рым: сімпозіўм па праблеме сексуальнага выкарыстання дзяцей
У лютым наступнага
года Папскі Грыгарыянскі Універсітэт пры падтрымцы Апостальскай Сталіцы арганізуе
сімпозіўм па праблеме сексуальнага выкарыстання дзяцей і іх ахове перад такога тыпу
з’явамі. У форуме возме ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў біскупскіх канферэнцый і
манаскіх ордэнаў.
Арганізатары на просьбу Кангрэгацыі Веравучэння імкнуцца
дапамагчы біскупам і кіраўнікам манаскіх супольнасцяў выпрацаваць адпаведныя дырэктывы
і пастырскія планы адносна з’явы сексуальнага выкарыстання непаўналетніх.
На
сімпозіўм запрошаны псіхолагі, душпастыры, юрысты і тэолагі, якія паходзяць з розных
геаграфічных і культурных частак свету.