2011-06-15 14:13:07

Кардыналы адзначаць разам з Папам 60-годдзе яго святарства


RealAudioMP3 Да 60-годдзя святарства Бэнэдыкта XVI кардынал Анджэла Садана, дэкан калегіі кардыналаў, запрасіў 1 ліпеня ўсіх прабываючых у Рыме кардыналаў на абед з Папам. Супольны абед адбудзецца ў зале Дукале Апостальскага палаца. Кардынал Садана запрашаў ужо аднойчы кардыналаў на падобнае мерапрыемства. Супольны абед адбыўся ў пятую гадавіну абрання Бэнэдыкта XVI на Сталіцу Пятра, 19 красавіка 2010 г.

Ёзэф Ратцынгер прыняў святарскае пасвячэнне разам са сваім старэйшым братам Георгам 29 чэрвеня 1951 г. у катэдры Фрайзінга з рук кардынала Міхаэля Фаульхабера. 60-годдзю святарства Папы у Ватыкане прысвечана таксама спецыяльная выстава работ 60 мастакоў пад назвай "Бляск праўды, прыгажосць у любові да бліжняга". Яе адкрые 4 ліпеня сам Святы Айцец у зале аўдыенцый Ватыкана. 30 чэрвеня Бэнэдыкт XVI упершыню ўручыць тром тэолагам так званыя "Прэміі Ратцынгера".







All the contents on this site are copyrighted ©.