2011-06-15 11:39:31

Кардынал Валіні аб пастырскай дзейнасці святароў


RealAudioMP3 “Адштурхоўваючыся ад Евангелля, мы павінны нанава “прабіць” сэрца чалавека”, - сказаў кардынал Агосціно Валіні, у рымскай базыліцы св. Яна на Латэране падчас свайго дакладу ў рамках Кангрэса духавентва Рымскай дыяцэзіі.

Іерарх звярнуў увагу на фундаментальнае значэнне для душпастырскай дзейнасці сферы хрысціянскай ініцыяцыі, асабліва перад абліччам “культурнага клімата, які ахоплівае розум і сэрцы многіх людзей”, а таксама стыляў жыцця, якія хутка распаўсюджваюцца сярод новых пакаленняў”. “У такіх умовах душпастыр пакліканы да дзейнасці ў поўным сэнсе місіянерскай”, - сказаў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Заклікаючы да лепшага знаёмства вернікаў з сутнасцю хросту, Эўхарыстыі і канфірмацыі, кардынал Валіні сказаў, што кепска падрыхтаваныя катэхезы робяць пачатак хрысціянскай ініцыяцыі далёкай ад штодзённага жыцця”.

На думку іерарха, уводзіны ў хрысціянскае жыццё “не могуць абмежавацца выкладаннем катэхізіса, як падрыхтоўкі да сакраментаў”, але павінна характарызавацца “духоўным падарожжам, сапраўдным шляхам прагрэсу і росту, які ўключае тры важныя кампаненты: слуханне Божага слова, удзел у Боскіх таямніцах і сведчанне міласэрнай любові вучняў Пана”. Неабходна даць убачыць чалавеку, што Божае слова, з’яўляецца адзінай сілай здольнай паказаць яго найглыбейшыя чаканні, а гэта робіцца праз “тлумачэнне Слова, дэманстрацыю яго прыгажосці, праўдзівасці і неабходнасці для жыцця”.







All the contents on this site are copyrighted ©.