2011-06-15 15:29:37

ЗША: біскупы супраць эўтаназіі


RealAudioMP3 16 чэрвеня пачне працу Канферэнцыя Біскупаў ЗША, якая абмяркуе праблему эўтаназіі і сексуальнага выкарыстання дзяцей. На парадку паседжання знаходзіцца галасаванне адносна змен у Хартыі аховы дзяцей і моладзі згодна з дырэктывамі Кангрэгацыі Веравучэння на тэму прадухілення і выяснення выпадкаў сексуальных надужыванняў духавенства адносна непаўналетніх.

Вынікам сустрэчы стане адмысловы дакумент на тэму эўтаназіі. “Гэта будзе адказ яе прыхільнікам. Іх дзейнасць пашырылася пасля 1994 г., калі штат Арэгон легалізаваў эўтаназію”, - сказаў карыднал Даніэль Дінардо, старшыня паўночнаамерыканскай біскупскай канферэнцыі.

У праекце дакумента знаходзіцца заклік да салідарнасці з усімі, хто пакутуе ад невылечных хвароб. Біскупы выказваюць свой клопат пра хворых, якія жывуць у спакусе самагубства. “Яно з’яўляецца нязгоднымі з асноўнымі правамі чалавека і медыцынскай этыкай”, - сцвярджаюць іерархі. На думку амерыканскіх біскупаў, эўтаназія не з’яўляецца выразам заклапочанасці і спачування пакутуючым. “Сапраўднае спачуванне, - падкрэсліваюць яны, - гэта павага да пакутаў пацыента. Грамадскае прызнанне эўтаназіі з’яўляецца парушэннем свабоды хворых”.







All the contents on this site are copyrighted ©.