Арцыбіскуп Вэльё: неабходна праўдзіва паказаць фенамен эміграцыі
15 чэрвеня ў Рыме
адбылася прэзентацыя “Гласарыя эміграцыі і прытулку”, дакумента Еўрапейскай эміграцыйнай
сеткі, у якім змешчаны тлумачэнні ўсіх тэрмінаў і паняццяў, што выкарыстоўваюцца ў
гэтай сферы. У мерапрыемстве прыняў удзел арцыбіскуп Вэльё, старшыня Папскай рады
пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.
У сваім дакладзе іерарх адзначыў, што
Касцёл мае вялікі вопыт у сферы дапамогі эмігрантам і прымае удзел у шматлікіх ініцыятывах.
“Навучанне Касцёла, ахоплівае вельмі важныя тэмы: справядлівае размеркаванне дабротаў,
роўная годнасць ўсіх людзей, свабода перамяшчэння, свабода сумлення і павага да яе,
абавязак клопату аб эмігрантах, а таксама абавязкі эмігрантаў”, - патлумачыў арцыбіскуп
Вэльё. Іерарх заўважыў, што дакументы ІІ Ватыканскага сабора, энцыклікі і папскія
пасланні, у поўні ахопліваюць тэму эміграцыі і даюць настаўленні не толькі палітычным
дзеячам, але ўсім людзям. “Папская рада пастрыства мігрантаў і падарожнікаў, ад імя
Святога Айца, мае заданне рэалізоўваць гэтыя настаўленні не толькі ў касцёльнай сферы,
але таксама ў супрацоўніцтве з нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі”, - адзначыў
арцыбіскуп.
Іерарх заклікаў да салідарнасці з і спрыяння паўсюднаму прызнанню
годнасці і фундаментальных правоў кожнага эмігранта. Акрамя таго, кіраўнік Папскай
рады пастрыства эмігрантаў і падарожнікаў, адзначыў шматлікасць адметнасцяў паміж
людзьмі і культурамі, што з’яўляецца сапраўдным багаццем народаў. “Наша ідэнтычнасць,
якая грунтуецца на хрысціянскім выхаванні і заходняй традыцыі, паклікана сустракацца
з тым, што з’яўляецца адметным, без негаўнага ўспрыняцця”, - заклікаў іерарх. Арцыбіскуп
Вэльё адзначыў, што ,нажаль, сёння яшчэ існуць праявы варожасці да замежнікаў, якія
бачныя не толькі на індывідуальным узроўні, але таксама культурным, рэлігійным і палітычным.
“Таму неабходна праўдзіва паказаць вялікі фенамен эміграцыі, які хоць і ўключае ў
сябе праблематычныя аспекты, але ў той жа час з’яўляецца фундаментальнай магчымасцю,
для многіх функцыянальных аспектаў прымаючай краіны, краіны паходжання і для салідарнасці
паміж усімі людзьмі”, - адзначыў старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў,
арцыбіскуп Вэльё.