2011-06-14 15:49:56

лаўрэатаў


RealAudioMP3 Нядаўна створаны “Ватыканскі Фонд Ёзэфа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта ХVI” прызнаў свае першыя тры “Прэміі Ратцынгера”. Аб гэтым стала вядома сёння падчам адмысловай прэс-канферэнцыі ў Ватыкане. Лаўрэаты атрымаюць узнагароды 30 чэрвеня 2011 г. з рук Бэнэдыкта ХVI.

Першымі пераможцамі прэміі сталі: італьянец Манліо Сімонэцці, прафесар старажытнай хрысціянскай літаратуры, кс. Олегарыё Ганзалез дэ Кардэдаль з Іспаніі, які напісаў шмат кніг па сістэматычнай тэалогіі, і кс. Максіміліян Гейм з Германіі, які з 2007 г. з’яўляецца прафесарам фундаментальнай і дагматычнай тэалогіі ва Універсітэце Хайлігенкройц. Лаўрэаты “Прэміі Ратцынгера” атрымаюць дыпломы і прэміі па 50 тыс. еўра.

Кардынал Камілло Руіні, старшыня навуковай рады фонда, адзначыў добры стан сённяшняй тэалогіі. Людзі чытаюць творы тэолагаў і абмяркоўваюць іх. Дыскусіі па тэалагічных пытаннях вельмі яркія. “Гэта прэмія прызначана для таго, каб тэалогію распаўсюджваць у свеце камунікацый і спрыяць яе адносінам з людзьмі”, - адзначыў былы Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Прэзідэнт Фонда кс. Джузэппэ Антоніо Скоцці сказаў, што фонд ставіць перад сабой мэту інвеставаць у будучыню чалавека, у якой будзе прысутнічаць Бог.

“Ватыканскі Фонд імя Ёзэфа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта ХVI” быў заснаваны 26 лістапада 2010 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.