2011-06-14 16:09:38

Германія: Ангела Меркель наведае набажэнства з удзелам Папы


RealAudioMP3 Канцлер Германіі Ангела Меркель выказала жаданне ўдзелу ў экуменічным набажэнстве, якое ўзначаліць Святы Айцец у Эрфурце падчас свайго афіцыйнага візіта ў Германію. Прэс-сакратар урада Турынгіі Петэр Цымерман пацвердзіў планы федэральнай канцлер удзельнічаць у набажэнстве 23 верасня 2011 г.

Бэнэдыкт XVI будзе прабываць у Германіі з 22 па 25 верасня. У Эрфурте Папа сустрэнецца з прадстаўнікамі Евангельска-Лютэранскай Царквы Германіі. Канцлер Меркель прывітае Бэнэдыкта XVI таксама 22 верасня на распачацце візіту Папы ў Берліне.

У сваю чаргу, прадстаўнікі Евангельска-Лютэранскай Царквы Германіі выказалі надзею на тое, што экуменічная сустрэча са Святым Айцом зробіць кляштар аўгусцінцаў важным месцам у нямецкай гісторыі. Сустрэча Папы з прадстаўнікамі пратэстанцкай царквы адбудзецца менавіта ў тым месцы, дзе Марцін Лютэр – яшчэ католік – склаў 500 гадоў таму манаскія абяцанні.

Падчас свайго візіту ў Германію Бэнэдыкт XVI наведае таксама Берлін і Фрайбург. У Турынгіі Папа будзе знаходзіцца два дні і правядзе св. Імшу ў Эрфурце на плошчы перад катэдрай і ўзначаліць нешпары у санктуарыі Эцэльсбах.







All the contents on this site are copyrighted ©.