2011-06-14 14:32:57

Вільнюс: сутрэча генсакратароў прэс-сакратароў епісакапатаў Еўропы


RealAudioMP3 Тэма новай евангелізацыі будзе ў цэнтры працы двух форумаў, якія пройдуць 16-21 чэрвеня у Вільнюсе. Тут збяруцца генеральныя сакратары епіскапатаў Еўропы і прэс-сакратары біскупскіх канферэнцый кантынента. Упершыню Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы збірае разам генеральных сакратароў і прэс-сакратароў для супольнага абмеркавання тэмы камунікацыі ў Касцёле.

Форум пачнецца з сустрэчы ўдзельнікаў з кардыналам Ёзасам Бачкісам, арыбіскупам Вільнюскім і Апостальскім нунцыем у Літве, арцыбіскупам Луіджы Банаццы. На ёй будуць прысутнічаць таксама вайсковы ардынарый і генеральны сакратар літоўскага епіскапата біскуп Гінтарас Грушас. У наступныя дні у рамках працоўных груп будуць разглядацца тэмы, якія тычацца новай евангелізацыі: адносін паміж культурай і якасцю веры; актыўнасці Касцёла; духоўнага жыцця і прыналежнасці да Касцёла ва ўмовах хуткага рытма жыцця і стрэса; і, нарэшце, структуры і харызматаў у Касцёле. Акрамя таго, адбудуцца прэзентацыі праетаў, рэалізаваных Радай Канферэнцый Біскупаў Еўропы і Камісіяй епіскапатаў Еўрапейскага Саюза, а таксама запланаваных ініцыятыў: Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе, Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане і Міжнароднага Эўхарыстычнага кангрэса, што пройдзе 10-17 чэрвеня 2012 г. у Дубліне.

У суботу, 18 чэрвеня, у Вільнюс прыбудуць прэс-сакратары еўрапейскіх епісакапатаў, якія далучацца да генеральных сакратароў і разам абмяркуюць пытанні камунікацыі і абвяшчэння Евангелля. Вечарам гэтага ж дня адбудзецца прэзентацыя першай версіі “EuroCathInfo” – інфармацыйнага партала еўрапейскага епіскапата, а таксама агульнай еўрапейскай сеткі, якая павінна пачаць сваю працу на працягу 2011 г. Прэс-сакратары выступяць з дакладамі, у якіх засяродзяць увагу на тэме новай евангелізацыі і яе рэалізацыі ў Еўропе ў сферы валантарыята, працы прадпрыемстваў і новых СМІ.

Вільнюская сустрэча будзе звязана з працай наступнага форума Канферынцыі Біскупаў Еўропы, што пройдзе з 29 верасня па 2 кастрычніка 2011 г. у албанскай Ціране. На гэтым форуме прадстаўнікі епісакапатаў будуць разважаць аб новай евангелізацыі разам з арцыбіскупам Сальваторэ Фізікелай, кіраўніком Папскай рады па новай евангелізацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.