2011-06-13 15:53:44

Эстонская Праваслаўная Царква пераходзіць на Грыгарыянскі каляндар


RealAudioMP3 Прэс-служба аўтаномнай Эстонскай Праваслаўнай Царквы Канстантынопальскага Патрыярхату апублікавала камюніке свайго Першаіерарха, Мітрапаліта Талінскага Стэфана, аб рэформе літургічнага календара, якая будзе здзейснена ў Царкве з 2012 г. Пра гэта паведамляе французскі сайт “Orthodoxie”, які прыводзіць поўны тэкст камюніке на французскай мове.

Пачынаючы з новага года, ва ўсіх парафіях Эстонскай Праваслаўнай Царквы (за выключэннем некаторых, дзе па душпастырскіх меркаваннях будзе захаваны юліянскі каляндар), усе нерухомыя святы будуць адзначацца паводле грыгарыянскага календара. Рухомыя ж, як і раней, будуць святкавацца згодна з юліянскім календаром.

Рашэнне было прынята на штогадовым сходзе духавенства Царквы. 73 з 88 яго ўдзельнікаў выказаліся на карысць каляндарнай рэформы. Пераход на т.зв. новы стыль у камюніке абгрунтоўваецца неабходнасцю “вызвалення ад спадчыны Рускай Царквы” і імкненнем прытрымлівацца томаса Канстантынопальскага Патрыярха з 1923 г. аб статусе Праваслаўнай Царквы ў Эстоніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.