2011-06-13 14:53:36

Латвія: цэрквы супраць падручніка па сексуальным выхаванні


RealAudioMP3 У школах Латвіі можа далей выкарыстоўвацца падручнік па сексуальным выхаванні, які змяшчае супярэчлівыя выказванні аб гомасексуалізме. Так пастанавілі дзяржаўныя ўлады, адказныя за адукацыйныя праграмы. У кнізе, якая мае на мэце падрыхтаваць моладзь да жыцця ў грамадстве, разглядаюцца пытанні сексуальнасці, уключаючы гомасексуалізм. Сцвярджаецца, што апошні з’яўляецца нармальным аспектам сексуальнасці, а не хваробай.
На пачатку мая 2011 г. прадстаўнікі рэлігійных арганізацый Латвіі выступілі з адкрытым лістом да прэм’ер-міністра краіны. Яны заявілі, што дзеці атрымліваюць ілжывае ўяўленне пра сям’ю, якое супярэчыць традыцыйным каштоўнасцям. Ліст звяртае ўвагу на крытычную дэмаграфічную сітуацыю ў Латвіі і заклік да большай увагі для сям’і і сужэнства.

Дакумент выклікаў жывое грамадскае абмеркаванне, у выніку якога, тыраж кнігі разышоўся вельмі хутка.







All the contents on this site are copyrighted ©.