2011-06-13 14:16:07

Бэнэдыкт ХVI адкрые Кангрэс духавенства Рымскай дыяцэзіі


RealAudioMP3 13 чэрвеня вечарам папа Бэнэдыкт ХVI адкрые ў рымскай базыліцы св. Яна на Латэране Кангрэс духавенства Рымскай дыяцэзіі, які будзе праходзіць з 13 па 16 чэрвеня. У форуме ўдзельнічае больш за 2 тыс. святароў дыяцэзіі.

Пасля двух гадоў разважанняў аб удзеле вернікаў у нядзельнай Эўхарыстыі і аб іх сведчанні любові да бліжняга, удзельнікі кангрэса абмяркуюць значэнне сакрамэнтаў хрысціянскай ініцыяцыі: хросту і бежмавання, на якія будзе пастаўлены націск у душпастырскай працы ў наступныя два гады.

Падчас форуму будзе абмеркавана тэма душпастырства сем’яў, адукацыі і падрыхтоўкі катэхізатараў. Да ўдзельнікаў звернецца кардынал Агосціно Валіні, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Пройдзе дыскусія аб хрысціянскай ініцыяцыі, якой пакіруе кс. Андрэа Лонардо, дырэктар катэхетычнага бюро і службы падрыхтоўкі катэхуменаў вікарыята Рыма.

У аўторак, 14 чэрвеня, удзельнікі кангрэсу пачуюць некалькі сведчанняў: аб катэхуменаце і хрысціянскай ініцыяцыі праз хрост і бежмаванне сярод дзяцей і падлеткаў. Форум завершыцца 16 чэрвеня.







All the contents on this site are copyrighted ©.