2011-06-13 14:39:55

Англія: дыскусія рэлігійных лідэраў аб палітыцы прэм’ер-міністра


RealAudioMP3 З вострымі нападкамі на сацыяльную палітыку цяперашняга брытанскага ўрада выступіў Архіепіскап Кентэрберыйскі Роуэн Уільямс. Ён уключыў Англіканскую Царкву ў гарачую палітычную дыскусію. У інтэрв'ю выданню “New Statesman” іерарх адказаў на пытанні, якія тычацца палітыкі прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана і яго кабінета. Падыход ўрада да сацыяльных праблем, як лічыць англіканскі лідэр, выклікае “неспакой і гнеў” сярод народа Вялікабрытаніі.

У той жа час, арцыбіскуп Вестмінстэрскі Вінцэнт Нікалс, прымас Каталіцкай Царквы Англіі і Уэльса, больш схільны выказваць падтрымку ўраду Кэмерана, лічачы лідэра Кансерватыўнай партыі больш схільным да традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцяў, перш за ўсё – сужэнства і сям'і. Таксама каталіцкі іерарх мяркуе, што кансерватары імкнуцца надаць большую ролю рэлігійным арганізацыям у грамадскім жыцці.

Хоць з іншага боку, арцыбіскуп Нікалс таксама падвергнуў сумненню неабходнасць скарачэння расходаў на сацыяльныя патрэбы, за што выступае кабінет Кэмерана. Больш адкрытая крытыка цяперашняга ўрада арцыбіскупам Уільямсам стварыла сітуацыю, у якой англіканская іерархія можа ўспрымацца як настаўленая апазіцыйна ў адносінах да ўрада Кэмерана.







All the contents on this site are copyrighted ©.