2011-06-11 14:33:26

Касцёл дае Еўропе імпульс да "метапалітыкі"


RealAudioMP3 Удзел Каталіцкага Касцёла ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі не накіраваны на “рэстаўрацыю хрысціянскай Еўропы”, але павінен прывесці да прымірэння і аднаўлення каштоўнасцяў у палітыцы. Так вызначыў місію Касцёла на Еўрапейскім кантыненце Біскуп Ратэрдамскі і старшыня Камісіі Канферэнцый Біскупаў Еўрасаюза Адрыянус ван Люйн.

Паводле іерарха, гаворка ідзе аб "дакладным і зразумелым абвяшчэнні Евангелля ў адказ на асноўныя, фундаментальныя пытанні, якія стаяць перад сучаснай Еўропай". Каталіцкі Касцёл і іншыя прысутныя ў Брусэлі цэрквы – жадаюць надаць імпульс "метапалітыцы", якая мае на мэце "растлумачыць складаныя адносіны паміж абсалютнымі каштоўнасцямі і канкрэтнымі палітычнымі рашэннямі".

Касцёл настойвае асаблівым чынам на непадзельнай годнасці кожнага чалавека, незалежна ад яго паходжання, узросту і перакананняў. Такой "метапалітычнай прыхільнасці", паводле Біскупа Ратэрдамскага, чакаюць людзі. "Гэта прыхільнасць, якая стаіць за палітычнымі рашэннямі, не дае адказаў на пытанне "як" і “якім чынам”, але пытае "Навошта" і "Чаму". Субсідыярнасць і салідарнасць з'яўляюцца тут важнымі прынцыпамі, якія прапануе каталіцкае сацыяльнае навучанне.

Іерарх нагадаў, што пасля заканчэння другой Сусветнай вайны, цэрквы таксама імкнуліся для прымірэння паміж варагуючымі суседзямі. Біскуп ван Люйн прывёў у якасці прыкладу сумесную дэкларацыю нямецкіх і польскіх біскупаў у 1995 г., у якой падкрэслівалася, што "толькі праўда можа вызваліць, праўда, якая нічога не дадае і нічога не адымае, якая нічога не замоўчвае і не перабольшвае".







All the contents on this site are copyrighted ©.