2011-06-11 14:09:09

Ва ўсім свеце мільярд інвалідаў


RealAudioMP3 Адзін мільярд людзей ва ўсім свеце з’яўляюцца інвалідамі. Аб гэтым гаворыцца ў нядаўна апублікаваным дакладзе Сусветнай арганізацыі здароўя і Сусветнага банка. Каля 15% насельніцтва свету жывуць з нейкай формай інваліднасці. Да гэтага часу меркавалася, што такіх асоб толькі 10%. Большасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі паходзіць з бедных краін, сярод іх пераважаюць жанчыны. Калі доля інвалідаў сярод насельніцтва багатых краін складае 6,5%, то ў бедных краінах іх 20%.

Прадстаўлены ў чацвер у Нью-Ёрку "Сусветны даклад па інваліднасці" з'яўляецца першым з 1970 г. дакументам, які паказвае рэальныя дадзеныя аб становішчы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. 15% насельніцтва свету з'яўляецца інвалідамі, пры гэтым, яны размеркаваны нераўнамерна паміж дзяржавамі і рэгіёнамі.

У дакладзе ўказваецца на сувязь, якая існуе паміж беднасцю і інваліднасцю, а таксама выразна паказаны гендэрныя адрозненні і няроўнасць. У Афрыцы, напрыклад, 6,4% усіх дзяцей з'яўляюцца інвалідамі. Гэта значна больш, чым у краінах з высокім узроўнем даходу (2,8%). Даклад таксама паказвае, што інваліднасць у жанчын знаходзіцца на вышэйшым узроўні, чым у мужчын. Каля 12% мужчын ва ўсім свеце пакутуюць ад інваліднасці, для жанчын гэты паказчык складае 19%.







All the contents on this site are copyrighted ©.