2011-06-10 14:15:00

Рым: парад у падарунак Бэнэдыкту XVI


RealAudioMP3 11 чэрвеня ў Рыме адбудзецца конны парад, у якім будуць задзейнічаны 42 жывёлы. 200 нямецкіх музыкантаў, апранутых у традыцыйныя баварскія строі, пройдуць вуліцамі Вечнага горада да плошчы св. Пятра. Гэты парад з’яўляецца падарункам баварскіх вернікаў да 60-годдзя святарства Пантыфіка. У нядзелю, 12 чэрвеня, урачыстае шэсце будзе адноўлена і завяршыцца супольнай са Святым Айцом малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра.

Падчас працэсіі на канях будуць устаноўлены 6 мадэляў нямецкіх касцёлаў, якія адыгралі важную ролю ў жыцці Бэнэдыкта XVI. Праз іх аўтары ідэі хочуць прадэманстраваць гісторыю жыцця Ёзэфа Ратцынгера, ад хросту да біскупскага служэння ў дыяцэзіі Мюнхен-Фрайзінг.

Коні і коннікі пачалі сваё падарожжа ў Рым у мінулую нядзелю з баварскага Мюнхена. Перад ад’ездам усіх удзельнікаў акцыі на катэдральнай плошчы горада благаславіў кардынал Рэйнхард Маркс.







All the contents on this site are copyrighted ©.