2011-06-10 11:18:02

Прэзідэнт Казахстана прапануе палепшыць імідж ісламу


RealAudioMP3 Нурсултан Назарбаеў прапануе ісламскім дзяржавам распрацаваць сумесны медыйны праект па паляпшэнні вобразу ісламу ў сучасным свеце. Выступаючы перад удзельнікамі Міжнароднага ісламскага эканамічнага форуму (FEIM) у Астане, Прэзідэнт Казахстана таксама прапанаваў “стварыць на базе арганізацыі платформу для дыялогу паміж 10 самымі развітымі дзяржавамі мусульманскага свету”, паведамляе “Web Islam”.

“Мы павінны фарміраваць станоўчы вобраз ісламу як рэлігіі міру, дабра, цярпімасці і справядлівасці. Прыйшоў час стварыць агульны медыйны праект, які б палепшыў імідж ісламу ў сусветнай супольнасці і ліквідаваў недавер да мусульман”, - заявіў Назарбаеў.

У аснове сучаснага тэрарызму ляжаць палітычныя і эканамічныя, але ніяк не рэлігійныя прычыны, лічыць прэзідэнт. “Тэрарызм звязаны з міжнароднай злачыннасцю, гандлем наркотыкамі і кантрабандай зброі. На жаль, у яго ёсць і геапалітычныя крыніцы. Але ён не мае дачынення да сусветных рэлігій”, - сказаў Нурсултан Назарбаеў.







All the contents on this site are copyrighted ©.