2011-06-10 16:27:58

Паўднёвая Афрыка: кардынал Напіер аб сітуацыі ў Свазілэндзе


RealAudioMP3 “Свазілэнд з’яўляецца краінай, якую знутры разрываюць дзеянні абыякавага кіраўніка дзяржавы, рэжым якога з кожным днём становіцца ўсё больш жорсткім”, - піша ў сваім звароце пра манарха гэтай краіны Сабхуза ІІ кардынал Вілфірд Напіер, арцыбіскуп Дурбана.

Ліст кардынала быў апублікаваны пасля заканчэння візіта дэлегацыі епіскапата Паўднёвай Афрыкі ў Свазілэнд, маленькую краіну на поўдні кантынента. Насельніцтва гэтай дзяржавы жыве ў вельмі цяжкіх умовах, якія з’яўляюцца вынікам дзеянняў караля Сабхуза ІІ, які ў 1973 г. узурпаваў усю заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады. Нягледзячы на існуючыю Канстытуцыю, якая гарантуе ўсе правы, жыхары пазбаўлены: свабоды слова, сабранняў і аб’яднанняў. “Гэта робіць Свазілэнд паліцэйскай дзяржавай, у якой забаронена дзейнасць усіх палітычных партый”, - піша кардынал Напіер. Іерарх звяртае ўвагу на гвалтоўнае падаўленне антыурадавых дэманстрацый у краіне, “таямнічае знікненне” апанентаў улады, і існаванне антытэрарыстычнага закона, які выкарыстоўваецца ў мэтах барацьбы з крытыкай існуючага строю.

Кардынал Напіер з трывогай заўважае, што Свазілэнд стаіць на парозе вялікага сацыяльнага і эканамічнага крызісу: тут зарэгістравана самая высокая колькасць ВІЧ-інфіцыраваных у свеце (26% насельніцтва), самая нізкая працягласць жыцця (32 гады), беспрацоўе (да 40%) і вялікая колькасць людзей што жывуць за мяжой беднасці (70% насельніцтва).







All the contents on this site are copyrighted ©.