2011-06-10 13:32:43

Нямецкія біскупы наведаюць Ірак


RealAudioMP3 На наступным тыдні, дэлегацыя нямецкай біскупскай канферэнцыі наведае Ірак. На чале дэлегацыі стане арцыбіскуп Бамберга Людвіг Шык. Аб гэтым паведаміла Міжнародная камісія намецкага епіскапату ў Боне. Арцыбіскуп Шык з'яўляецца старшынёй савета камісіі. Мэта паездкі, даведацца на месцы аб цяжкай сітуацыі хрысціян і праявіць салідарнасьць з лідэрамі Касцёла і дзяржавы, аказваючы ім эфектыўную дапамогу.

Падчас візіту адбудзецца сустрэча нямецкіх біскупаў з прадстаўнікамі ісламу, падчас якой пойдзе гаворка аб хрысціянска-мусульманскім дыялогу ў Іраку. У склад дэлегацыі, акрамя арцыбіскупа Шыка, ўваходзіць таксама прэзідэнт Асацыяцыі нямецкіх “Caritas” кс. прэлат Пітэр Нэер і некалікі супрацоўнікаў дабрачынных і грамадскіх арганізацый.







All the contents on this site are copyrighted ©.