2011-06-09 15:32:54

Сербія: арцыбіскуп бачыць больш канфліктаў, чым дыялогу паміж Цэрквамі


RealAudioMP3 Да двухбаковых намаганняў у экуменічным дыялогу заклікаў каталіцкі арцыбіскуп Белграда Станіслаў Хочэвар Сербскую Праваслаўную Царкву. На яго думку, Усходняя і Заходняя Цэрквы маюць падобнае сацыяльнае вучэнне і амаль аднолькавае разуменне Касцёла, таму патрэбны дыялог паміж імі “на ўзроўні вачэй”.

Арцыбіскуп заявіў, што, без сумнення, сербскае праваслаўе, а такім чынам, і хрысціянства граюць сёння вельмі важную для ўсіх Балканаў ролю. Тым не менш, Сербія, сучасная дзяржава з сучасным заканадаўствам, якое павінна гарантаваць аднолькавыя правы для рэлігійных супольнасцяў. Сербія з'яўляецца краінай шматлікіх нацыянальнасцяў і, таму, канфесійна разнастайнай. "Гэтая новая рэальнасць з прысутнасцю шматлікіх меншасцяў да сённяшняга дня цалкам і арганічна не прынята" – важна было б, падкрэсдіў арцыбіскуп Хочэвар, святкаванне 1700-годдзя Медыяланскага эдыкта ў 2013 г. правесці як "новую сустрэчу паміж Усходам і Захадам".

Па словах іерарха, у сербскім грамадстве таксама адсутнічае воля да дыялогу. Інтэлектуалы маўчаць, "сапраўдныя круглыя сталы" з удзелам прадстаўнікоў усіх сацыяльных груп, "практычна не адбываюцца". Увесь гэты сцэнар вядзе працэс еўрапеізацыі Сербііі да фіяска. Аднак, жаданне вучыцца, паводле арцыбіскупа, павінна прысутнічаць таксама і на захадзе, які павінен вызваліцца ад забабонаў адносна Сербіі і суперажываць культурнай ідэнтычнасці народа.







All the contents on this site are copyrighted ©.