2011-06-09 15:43:48

Арцыбіскуп Вэльё: неабходна пераадолець пачуццё адчужэння да цыган


RealAudioMP3 З нагоды аўдыенцыі Бэнэдыкта XVI для цыган, якая пройдзе 11 чэрвеня, арцыбіскуп Антоніо Марыя Вэльё, кіраўнік Папскай рады пастрыства эмігрантаў і падарожнікаў, у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў аб гэтай падзеі.

Іерарх адзначыў, што ідэя арганізаваць сустрэчу Папы з цыганамі нарадзілася ў самаго Пантыфіка. “У кантэксце сваёй заклапочанасці праблемамі бедных, Святы Айцец звярнуў увагу на цыганскую меншасць і выразіў жаданне сустрэца з прадстаўнікамі гэтага народа ў Ватыкане, даручыўшы падрыхтоўку гэтай падзеі Папскай радзе пастрыства эмігрантаў і падарожнікаў”, - расказаў арцыбіскуп Вэльё.

“Як адзначыў Святы Айцец, місія Касцёла заключаецца ў тым, каб прымаць і дапамагаць хрысціянам пераадолець любое пачуццё адчужанасці, страху і нават варожасці адносна цыган. Таму Касцёл прыкладае шмат намаганняў, каб правы цыган паўсюль прызнаваліся, як правы меншасці. Акрамя таго, ён падтрымлівае сапраўдную інтэграцыю гэтага народа і спрабуе дапамагчы яму стаць часткай грамадства захаваўшы сваю ідэнтычнасць. У той жа час, Касцёл не перастае нагадваць, што і цыгане са свайго боку павінны прыняць адказнасць за сябе”.

Арцыбіскуп Вэльё адзначыў, што галоўная мэта пастырства цыган, евангелізацыя і іх знаёмства з Хрыстом. “Аднак, гэта не можа адбывацца выключаючы адказнасць у сацыяльнай сферы, застаўляючы па-за ўвагай беднасць, у якой яны жывуць і дыскрымінацыю з якой сустракаюцца”, заўважыў іерарх. Сярод фактараў, якія ўплываюць на лепшую інтэграцыю цыган, арцыбіскуп Вэльё вызначыў магчымасць атрымліваць адукацыю і прафесійныя навыкі. Іерарх падкрэсліў, што Касцёл прымае актыўны ўдзел у гэтай сферы таксама і ў рамках праграм інтэграцыі, распрацаваных Еўрапейскім Саюзам.







All the contents on this site are copyrighted ©.