Рэлігійныя школы будуць
адчынены ў турмах Шры-Ланкі. На думку мясцовага ўрада паглыбленне ведаў аб веры будзе
спрыяць лепшай сацыяльнай інтэграцыі адбываючых пакаранне пасля іх вызвалення. Адукацыйныя
курсы аб хрысціянстве, ісламе, індуізме і будызме будуць дзейнічаць на тэрыторыі турэмных
устаноў і рэабілітацыйных структур для моладзі. Сакратар Міністэрства рэабілітацыі
і турэмнай рэформы Дэсанаяк, падкрэсліў што мэта ініцыятывы заключаецца ў тым, “каб
даць пакараным магчымасць атрымаць рэлігійную адукацыю, якая дапаможа палепшыць якасць
іх жыцця пасля вызвалення”.
Рэлігійныя супольнасці Шры-Ланкі з радасцю ўспрынялі
гэту ініцыятыву ўрада, але адзначылі, што маюць жаданне, каб навучанне рэлігіі праходзіла
прафесійна, з павагай да спецыфікі асобных тэмаў. “У турмах знаходзяцца розныя асобы,
але нягледзячы на цяжкасць злачынстваў, якія яны ўчынілі, нашай задачай з’яўляецца
дапамагчы ім, а рэлігіі робяць чалавека лепшым”, -сказаў сакратар Федэрацыі індуістаў
Рамахандра Куруккал Бабушарма. Мусульманскі лідэр, імам Саед Хассан Мулана адзначыў,
што пажадана, каб навучанне мела высокую якасць і характарызавалася павагай да розных
традыцый. “Рэлігіі нельга навучаць хутка і за кароткі час. Па-першае неабходна зразумець,
ментальнасць пакараных і іх сустрэча з верай не павінна быць цяжкай”, адзначыў імам.