2011-06-07 11:56:34

Пасланне Экуменічнай рады Цэркваў з нагоды Пяцідзесятніцы


RealAudioMP3 Экуменічная Рада Цэркваў з нагоды ўрачыстасці Спаслання Святога Духа, якая сёлета адзначаецца 12 чэрвеня, апублікавала адмысловае пасланне, у якім адзначае, што “святкаванне Пяцідзесятніцы дае кожнай хрысціянскай супольнасці і паасобнаму верніку перажыць асаблівым, эўхарыстычным і даксалагічным, чынам дар Святога Духа”. Пасланне падпісалі шматлікія рэлігійныя лідэры. Яны заклікаюць вернікаў да аднаўлення веры ў сілу Святога Духа, якога просяць “аднавіць Царкву, даючы ёй новы подых і сілу стаць у сённяшнім свеце сведкай Крыжа і Уваскрасення, справядлівасці, міру і надзеі”.

У пасланні адзначаецца, што Святы Дух паказвае чалавецтву Хрыста як Пана і Збаўцу і нясе яго з любоўю ў сэрцы людзей” ён “працягвае збаўчую дзейнасць Хрыста ў часе і прасторы, распальваючы Боскую энергію, якая часта незразумелая для чалавечага духа”.

У пасланні падкрэсліваецца, што сіла, якую вучні атрымалі ў дзень Пяцідзесятніцы ў выніку Спаслання Святога Духа была дадзена для абвяшчэння Евангелля збаўлення па ўсёй зямлі дзеля змены свету, якую пачаў Хрыстус”.







All the contents on this site are copyrighted ©.