2011-06-07 15:44:33

Моладзь Афганістана “змучана” вайной


RealAudioMP3 Моладзь Афганістана змучана сітуацыяй, якая існуе ў краіне і хоча “жыць у міры і ў бяспецы, у надзеі, што некалі ўвесь народ будзе аб’яднаны і ўступіць на шлях міру і мудрасці”, - сказаў кс. Стэн Фернандэс. У Афраністане моладзь ва ўзросце з 12 да 25 гадоў складае 68% насельніцтва. Моладзь школьнага ўзросту – гэта палова насельніцтва краіны, што з’яўляецца найбольшым адсоткам ва ўсім свеце, аднак амаль ніхто з іх не мае магчымасці хадзіць у школу.

“Адукацыя з’яўляецца рэальнай марай афганскіх дзяцей”, - адзначыў індыйскі езуіт, які падкрэсліў, што нягледзячы на малую колькасць айцоў Таварыства Езуса ў Афганістане, за апошнія шэсць гадоў яны унеслі тут значны ўклад у адукацыю. Праз курсы для выкладчыкаў і супрацоўнікаў вышэйшых навучальных устаноў, прычыніліся да паляпшэння ўзроўню жыцця моладзі.

Кс. Фернандэс адзначыў, што “мір і стабільнаць вернуцца ў Афганістан. Мы намагаемся працягваць працу сярод народу гэтай зямлі, асабліва сярод найбольш пакрыўджаных. Робячы гэта мы атрымліваем больш чым спадзяваліся”, - падкрэсліў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.