Бэнэдыкт XVI узначаліць працу Кангрэса духавенства Рымскай дыяцэзіі
13 чэрвеня папа Бэнэдыкт
XVI накіруецца з Ватыкана ў рымскую базыліку св. Яна на Латэране, дзе адкрые Кангрэс
духавенства Рымскай дыяцэзіі. Форум будзе праходзіць у перыяд з 13 па 16 чэрвеня.
Святы Айцец будзе прысутнічаць на штогадовай сустрэчы рымскага духавенства, дзейнасцю
якога кіруе ад імя Пантыфіка Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агосціно
Валіні.
Прыбыўшы ў базыліку св. Яна на Латэране ў панядзелак вечарам, Папа
адкрые кангрэс прамовай, якую скіруе да каля 2 тыс. святароў дыяцэзіі.